Міжнароднае прызнанне
Сёння група кампаній БелСКС атрымала ад свайго партнёра, транснацыянальнай карпарацыі Інтэрол, сертыфікат новага статусу "Approved accelerator", што на беларускую можна перавесці, як "Прызнаны акселератар" — кампанія, якая фармуе трэнды на рынку інтралагістыкі, актыўна дапамагае сваім заказчыкам на ўсіх этапах жыццёвага цыкла праекта і валодае неабходным для гэтага узроўнем кампетэнцыі.
Новы статус дазволіць нашым супрацоўнікам атрымаць дадатковае навучанне, доступ да распрацоўкі і тэставанню новых тыпаў абсталявання Інтэрол, магчымасць наведвання вытворчых магутнасцяў нашымі патэнцыйнымі заказчыкамі, доступ да міжнароднай базы ведаў тэхналогій і метадаў экспертаў і партнёраў Інтерол з усяго свету. Важна адзначыць, што прысваенне новага статусу выклікана безумоўным даверам да нас з боку швейцарскага канцэрна, а таксама з'яўляецца несумнеўным пацвярджэннем высокага ўзроўню кампетэнцыі нашых супрацоўнікаў.
Трэба таксама адзначыць, што наша група кампаній з'яўляецца адзінымі партнёрамі Інтэрола такога ўзроўню прызнання і кампетэнцыі ў краінах СНД.